Lacinka

Lacinka jak skladovaja častka bielaruskaj movy i kuĺtury

беларуская лацінка ў пашпарце

аналоговые способы остановки времени (michal_on) /2012/06/01/ u 18:43:00
аналоговые способы остановки времени (michal_on) wrote in lacinka,
аналоговые способы остановки времени
michal_on
lacinka

беларуская лацінка ў пашпарце

Вітаю, спадарства. я паставіў сабе мэту змяніць прозвішча ў пашпарце з трансліту на лацінку. але папярэдне мне адмовілі ў гэтым. падкажыце, калі ласка, на якія арфаграфічныя нормы і дакумэнты рабіць спасылкі, каб даказаць сваю правату (пра інструкцыю па транслітэрацыі геаграфічных назваў ведаю). заўтра паеду ў РАУС - буду удзячны за адказы, тым больш, што можна стварыць прэцэдэнт)
  • 9 comments
Zirnicie jaszcze ŭ supołcy papiaredni dopis-abwiestku :-)
так-так , збіраюся наведаць арт-сядзібу)
адзін раз - змяняюць без пытанняў
але ж магчыма, вы хочаце літары з дыякрытыкамі - гэта не магчыма
не, сам разумею, што з дыякрытыкамі будуць дадатковыя праблемы)
зь якой фармулёўкай адмовілі?

разам з тым, калі ў заяве на абмен пашпарта ў якасьці прычыны вы пазначылі «недакладная лацінская транскрыпцыя», то пэўна адмовілі правамоцна, бо гэтая прычына не зьяўляецца падставай для замены пашпарта. гугліце «Порядок заполнения заявления о выдаче паспорта». у прыватнасьці, вось сьпіс магчымых прычын:

выезд за мяжу (для несовершеннолетних, не достигших 16-летнего возраста);
выезд за мяжу на пастаяннае жыхарства;
дасягненне 16-гадовага ўзросту;
дасягненне 25-гадовага ўзросту;
дасягненне 45-гадовага ўзросту;
дасягненне 100-гадовага ўзросту;
дасягненне 125-гадовага ўзросту;
змена прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку;
непрыгоднасць для карыстання;
выяўленне недакладнасцей у запiсах;
карэкцыя, змяненне палавой прыналежнасцi;
зрасходаванне лiстоў;
абмен;
страта;
атрыманне грамадзянства;
аднаўленне грамадзянства.


у сьпісе ёсьць «абмен», але ў мяне няма пэўнасьці, што гэта проста звычайны абмен без абгрунтаваньня падставаў.
дзякую за адказ!
дзякую за адказ!