21-27 studzienia — Tydzień Łacinki 2012
21-27 studzienia — Tydzień Łacinki 2012
Радыя паведаміць, што ў пятніцу 21 студзеня абходзім Dzień Łacinki, а 21-27 студзеня — чарговы, пяты, Tydzień Łacinki! Традыцыя «Тыдню Лацінкі» была запачаткаваная аматарамі Лацінкі і карыстальнікамі Жывога Журналу ў студзені 2008-га і працягнутая ў студзені 2009-га, 2010-га і 2011-га.
У гэны час паслугуймася з Лацінкі як мага болей, але дзе дарэчна і без блазнёрства. 21 студзеня можна напісаць ў сваіх ЖЖ пра Лацінку і Дзень/Тыдзень Лацінкі. Не абавязкова пісаць Лацінкаю ўвесь пост — можна-ж проста асобныя фраґмэнты рабіць лацінкавымі, каб не перагружаць чытачоў; альбо можна лацінкавы тэкст дубляваць кірылкаю. Таксама можна пакідаць [часткова] лацінкавыя камэнты ў сваім і чужых ЖЖ, суполках, форумах, сацыяльных сетках, калі што — распавядаючы пра Лацінку й Тыдзень ейны. Гэнкім чынам пашырана паслугуймася з Лацінкі ўвесь тыдзень — ад 21 да 27 студзеня 2011-га ўлучна.
Тыдзень Лацінкі ладзіцца ня толькі дзеля рэґулярнага засведчання прысутнасці лацінкі ў інфармацыйнай і медыйнай прасторы, але і каб дапамагчы кожнаму з вас даведацца пра Лацінку болей, навучыцца чытаць яе, пісаць ёю і даць магчымасць папрактыкавацца ў гэным правапісы ў адносна спрыяльных умовах, калі ня будзеце пачуваць ся ў адзіноце, а, літаральна кажучы, можаце паэкспэрымэнтаваці з Лацінкай наўпрост пад гэтым допісам у камэнтах…
Хто ’шчэ ня мае лацінкавай раскладкі клавіятуры, прапануем вельмі зручную раскладку ад Ліґі Монархічнай Вялікага Княства Літоўскага, дзе ў наяўнасці ўсе літары лаціны, беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцвяскае, жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія сымбалі. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы.
Download Keyboard Lithuaniae 1009-2009!
Вось час зацікавіцца Лацінкаю, спытаць аб ёй,
паразважаць, пачаць ёй пісаць і з яе паслугавацца…
Адказы шмат на якія пытанні ўжо прагучалі: link, link, link.
Уласна я звычайна паслугуюся з гістарычнай літоўскай пісоўні для [бела]рускае мовы, але за патрэбу ўважаю — для сябе і кожнага — знаёмства і авалоданне гэнак сама класычнай беларускай лацінскай пісоўняю і сучасным стандартам РБ для транслітарацыі імёнаў і тапонімаў.
ŻYWIE ŁACINKA!
- 0 comments