Lacinka

Lacinka jak skladovaja častka bielaruskaj movy i kuĺtury

21.01.10. Lacinka — pravapis maje dušy

Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) /2010/01/21/ u 09:48:00
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in lacinka,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
lacinka

21.01.10. Lacinka — pravapis maje dušy

«21-27 studzienia — Tydzień Lacinki 2010»
Падрабязнасьці пра акцыю, пра тое, што можаце зрабіць вы, і як увогуле пісаць Лацінкаю…

«…Адзін зь ініцыятараў акцыі Андрэй Нікалаеў кажа, што яе пачатак 21 студзеня гістарычна нічым не падмацаваны. Але паколькі і першы, і другі Тыдзень беларускай лацінкі распачыналіся менавіта ў гэты дзень, то ініцыятары лічаць, што трэба і надалей замацоўваць яго ў грамадзкай сьвядомасьці. Дзеля гэтага яны заклікаюць паслугавацца на пісьме ў гэты пэрыяд лацінскай графічнай сыстэмай як мага часьцей. Паводле словаў спадара Нікалаева, гэтая ініцыятыва ўжо знайшла сваіх прыхільнікаў: “Ліга Манархічная Вялікага княства Літоўскага” вельмі падтрымлівае гэтую справу, друкуе часопіс «LITWA» ў тэм ліку й лацінкаю. Ёсьць суполка “Лацінка” ў Жывым Журнале, ёсьць сайт Łacinka.org – яны таксама прасоўваюць гэтую ідэю. З мовазнаўцаў, ведаю, Зьміцер Саўка вельмі пазытыўна ставіцца да гэтай ідэі”…»

Dziakuju sp. Valiancinie Aksak za interviji!

«Лацінка - правапіс маёй душы»
«Распачаўся тыдзень беларускай лацінкі»

Keyboard Lithuaniae 1009-2009

«VideoŁacinka» — ў інтэрнэце ўжо на’т з’явіўся відэяролік(FLV, 1,16 Mb)
Aŭtaram roliku, wierahodna, jo Belarus Media Project (Warszawa)…

«Да тыдня лацінкі»
«Arhumenty na karyść Lacinki»
Зьміцер Саўка «Кірыліца ці Лацінка?»
Уладзімір Каткоўскі «Беларуская лацінка і яе будучыня»
«Ці магчымы ў Беларусі пераход на лацінку?»

Зянон Пазьняк: «З усіх так званых “фанэмных” шрыфтоў лацінка самая дасканалая, адэкватная, збалянсаваная, эканамічная, графічна і эстэтычна гнуткая і вельмі багатая. Беларуская лацінка як дасканалая частка нашай пісьменна-графічнай культуры павінна, на мой погляд, вывучацца ў беларускай вышэйшай школе. Кожны адукаваны беларус павінен ведаць два беларускія шрыфты, каб мець доступ да ўсёй беларускай культурнай рэчаіснасьці. Неафіцыйнае ўжываньне лацінкі ў нашай культурнай традыцыі – гэта справа хаценьня. Я ўжываю беларускую лацінку ўсё жыцьцё і даволі часта ў прыватных запісах і перапісцы. Не выключаю яе публічнага ўжываньня. Агонь нашай багатай беларускай культуры павінен гарэць вечна».

Dalučajmasia!
ŽYVIE LACINKA!

  • 1 comment

[10:42:24] Zmicier Sauka говорит: Што ў справе "лацінізацыі" можна зрабіць - гэта як шырэй паведаміць, што дзяржава прыняла лацінку ў якасьці сродку рэпрэзэнтацыі геаграфічных назоваў і ў іншых мэтах - яшчэ ў 2000 г., у канчатковай рэдакцыі - у 2007 г.! Гэты факт малавядомы нават аматарам лацінкі, я не кажу ўжо пра людзей менш заангажаваных.

[10:43:30] Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz говорит: Pośpiechau nam z Vami u hetaje spravie! Što b vašeć jašče žadau praź mianie danieści čytačom?
[10:45:38] Zmicier Sauka говорит: Не ствараць новых лацінак!
[10:46:35] Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz говорит: i pryniać za Lacinku akademičny varyjant?
[10:47:03] Zmicier Sauka говорит: Так.

[10:47:10] Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz говорит: tolki dadać u jaho treba-ž litaru G?
[10:48:38] Zmicier Sauka говорит: Несумненна! Але ў бел. геграфічных назвах яна будзе даволі. У тых прыкладах, якія падаюцца ў адпаведнай пастанове, выпадкаў, дзе мусіла б быць G, няма. Таму прынятая пастанова не пярэчыць ужываньню G.
[10:53:36] Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz говорит: Tamaka prosta uvohulie niamašaka vybuchnoha Ґ, bo pastanova pryjmalasia dlia aficyjnaj bielmovy, u jakoj Ґ pakul niama.
[10:54:47] Zmicier Sauka говорит: Літары няма, але гук ёсць. Я не сказаў, што ў пастанове ё літара G. Я сказаў, што пастанова фармальна НЕ ПЯРЭЧЫЦЬ яе ўжываньню, бо ў прыведзеных прыкладах гэтая літара і ня мусіць ужывацца  - і з гледзішча традыцыйнае лацініцы. Што не забароненае - тое дазволенае!

[11:17:14] Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz говорит: Dziakuju za kamenty! Prosim raspaviadać pra Dzień i Tydzień Lacinki u vašych kolach, u tem liku lacinkavych akademičnych : )
[11:17:54] Zmicier Sauka говорит: Буду старацца! (handshake)