Лацінка вяртаецца
«Што ты ё, Беларуская Лацінка?»
«Звязда» № 229 (26587), 3 снежня 2009 года
«…Адзiная праблема, якая замiнае ўваходжанню гэтага варыянта ў нашыя пашпарты, гэта незразумелае нежаданне Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Рэч у тым, што нашы дакументы яшчэ не перайшлi на лацiнку з прычыны, як яны кажуць, цяжкасцi напiсання "рысачак" над лiтарамi. Але, прабачце, у век высокiх тэхналогiй проста сорамна так адказваць, бо гэтае пытанне вельмi лёгка развязваецца нават на ўзроўнi звычайнага камп'ютарнага карыстальнiка, бо iснуе шэраг спецыяльных праграм-перакладчыкаў i розных графiчных шрыфтоў…»
«…Добра, што дзяржава пайшла на прававое замацаванне статусу нашай лацінкі. Гэта вельмі разумны крок. Тым больш, што яе плануецца выкарыстоўваць не толькі для перадачы геаграфічных назваў. Той беларуска-англійскі варыянт, што зараз выкарыстоўваецца у нашых пашпартах – гэта пачварная трасянка… Распрацаваны ў НАН варыянт адрозніваецца ад таго, што быў прапанаваны яшчэ Вацлавам Іваноўскім. У першую чаргу адсутнасцю літары «Ł». Яе замяніла «L», а для змякчэння прапануеца выкарыстоўваць «і». З іншых новаўвядзенняў – з’явіўся апостраф, прычым літара «j» захавалася і яго функцыя не да канца зразумелая…»
Keyboard Lithuaniae 1009-2009 — раскладка кампутарнай клавіятуры, дзе ў наяўнасьці ўсе літары лаціны, беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцьвяскае, жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія сымбалі. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы.
Дарэчы, тэма абмяркоўваецца й тутака:
http://community.livejournal.com/by_mova/666058.html
- 0 comments