Zianon pra Lacinku
Імя:: nicolaev Горад:: Miensk 01.06.2008 15:27
Pan Zianon, vitajem. Cikava daviedacca na vaspana staŭlieńnie da bielaruskaj lacinki. Jak časta karystajeciesia ź jaje, jakim bačycie jejnuju budučyniu? Zdaroviejka panu! Žyvie Bielarusia! LJ-user nicolaev, coipish, rejka
Зянон Пазьняк: З усіх так званых “фанэмных” шрыфтоў лацінка самая дасканалая, адэкватная, збалянсаваная, эканамічная, графічна і эстэтычна гнуткая і вельмі багатая (гэта значыць -- варыянтная і разнастайная). Па ўсіх гэтых крытэрыях лацінскі шрыфт ёсьць дасканаласьць, шэдэўр графічнай творчасьці. Беларускія выданьні часта выходзілі на двух шрыфтах адначасна (тыповы прыклад – “Наша Ніва”). У 1912 годзе “Наша Ніва” правяла ўсебеларускае апытаньне (“Рэфэрэндум”). Бальшыня выказалася за кірыліцу. Гэтае рашэньне тады было разумнае, своечасовае і правільнае, паспрыяла адзінству нацыі. Трэба ўсьведамляць, што кірылічнае напісаньне ёсьць старажытная базавая аснова нашай пісьменна-графічнай культуры, якая аказала ўплыў на ўвесь суседні”кірылічны сьвет”. Гэта наша ўкарэненая, пазнавальная традцыя – Літоўкая Мэтрыка нашай беларускай фэнамэнальнасьці. Беларуская лацінка як дасканалая частка нашай пісьменна-графічнай культуры павінна, на мой погляд, вывучацца ў беларускай вышэйшай школе. Кожны адукаваны беларус павінен ведаць два беларускія шрыфты, каб мець доступ да ўсёй беларускай культурнай рэчаіснасьці. Неафіцыйнае ўжываньне лацінкі ў нашай культурнай традыцыі – гэта справа хаценьня. Я ўжываю беларускую лацінку ўсё жыцьцё і даволі часта ў прыватных запісах і перапісцы. Не выключаю яе публічнага ўжываньня. Агонь нашай багатай беларускай культуры павінен гарэць вечна.
http://www.svaboda.org/forum/2/24642.html#relatedInfoContainer
nadviacorak
June 5 2008, 11:50:53 UTC 14 years ago
nicolaev
June 5 2008, 12:09:39 UTC 14 years ago
rgrweruy
Anonymous
June 20 2008, 03:49:43 UTC 14 years ago
eryhryuretgwer
sryjrtwertgrteye